Pracujesz na umowie śmieciowej? Możemy pomóc!

беларуская
Image: 
IMG-20200906-WA0000.jpg

Увесь свет з занепакоенасцю назірае за развіццём сітуацыі ў Беларусі. Нарастае ўзнятае беларускім грамадствам супраць аўтарытарнай улады паўстанне, якое праяўляецца ў розных формах. Мы з цікавасцю і захапленнем назіраем не толькі за масавымі дэманстрацыямі, але і за забастоўкамі, да якіх далучаюцца разнастайныя прафесіі, выражаючы гнеў мясцовага рабочага класа супраць тыраніі. Мы спадзяемся, што ў выніку забастоўкі ператворацца ва ўсеагульны страйк, які прывядзе да звяржэння дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

Саюз сіндыкалістаў Польшчы салідарызуецца з беларускім рабочым класам, мяркуючы, што паўстанне супраць урада дазволіць рабочым паверыць у свае сілы і скіраваць барацьбу працоўных на новыя, больш смелыя шляхі. Мы горача заахвочваем рабочых і работніц пачаць працэс аб'яднання ў нізавы, самакіравальны рабочы рух, незалежны ад палітычных партый і штатных прафсаюзных лідэраў, якія ў выніку масавых забастовак могуць узяць пад свой кантроль месцы працы і сродкі вытворчасці. Толькі арганізаванае і сістэматычнае змаганне грамадства, аб’яднанага ў прафсаюзы, можа перамагчы ў гэтай няроўнай барацьбе. Незалежныя прафсаюзы будуць важным і неабходным крокам на шляху да вызвалення беларускага грамадства. Мы верым, што абапіраючыся на пачуццё сацыяльнай адказнасці, вы перабудуеце палітычную і эканамічную сістэму сваёй краіны. Таксама мы спадзяемся, што вы не памыліцеся, як гэта зрабіў прафсаюз у Польшчы, які меў на сваіх сцягах лозунг салідарнасці і які праз палітычна наіўных лідэраў змяніў дыктатуру Камуністычнай партыі на дыктатуру капіталістычнай улады і бізнэсу. Наступствы гэтай памылкі польскія рабочыя адчуваюць да сённяшняга дня ...

Па гэтай прычыне недастаткова памяняць адну палітычную ўладу на іншую. Неабходна перабудова грамадства знізу ўверх, закладваючы ў яго аснову самакіравальныя структуры.

Subskrybuj zawartość